Вядома,
каб адкрыць сваю фотамайстэрню, фатограф мусіў не толькі мець афіцыйны дазвол
губернатара, паліцмейсцера і затым атрымаць пасведчанне, але, натуральна,
валодаць самой тэхнікай выканання фотаздымкаў.
Так,
гродзенскі мешчанін Хаім Арон Файвелевіч Язерскі,
пішучы прашэнне на імя губернатара, указвае, што чатыры гады займаўся ў
мясцовага фатографа Гіршы Дамбравіцкага, служыў здымшчыкам і рэтушорам два гады
і ў вядомага З.Карасіка.
У момант падання прашэння ён быў яшчэ неафіцыйным
кампаньёнам Папірнага, дзе выконваў працы па здымцы, рэтушоўцы, друку самастойна.
Маючы такія практычныя навыкі, Язерскі два гады наведваў Віленскую мастацкую
школу дзеля вывучэння фатаграфічнага мастацтва. Згоду і пасведчанне фатограф
атрымаў у 1897 г., яго майстэрня адкрылася па вул. Саборнай у доме Баркоўскага. Пазней яна
месцілася на вуліцы Мураўёўскай (Элізы Ажэшкі) у доме № 8.
Комментариев нет:
Отправить комментарий