![]() | |
| Фрагмент літаграфіі Гродна 1860-х гадоў выкананы на падставе фотаздымка І.Штумана. | Літаграфія М.Фаянса |
Аб
грамадзянскай пазіцыі фатографа сведчаць пазнейшыя падзеі. У 1866 г. І.А.Штуман
быў аштрафаваны ў сувязі з абвінавачваннямі ва ўжыванні польскай мовы ў размове
з кліентамі яго фатаграфічнай ўстановы. Так, 5 ліпеня 1866 г. нехта Гаўрыла
Маціевіч даносіць, што “асабліва польская мова
пераважае ў краме яўрэя Іцкі і
фатаграфічнай установе Штумана. Мне некалькі разоў здаралася быць у
азначаных асоб і на заўвагі мае слухаць водгукі “мы амаль не ведаем рускай
мовы, а з вамі гаворым па польску па звычцы”.[1]
У гэты час існавала забарона ўжываць польскую мову ў публічных месцах. У выніку
І.А. Штуманы прышлося тлумачыць гарадзенскаму паліцэйскаму, што “ні з кім
па-польску не гаворыць, а імкнецца казаць па-руску як умее”.[2]
Нягледзчы на гэтыя апраўданні, на фатографа быў накладзены штраф у памеры 20
рублёў.[3]

Комментариев нет:
Отправить комментарий