четверг, 10 мая 2012 г.

Зэлік Пінхусовіч Карасік, Карасік малодшы - фатограф

Пляменнік З.Я.Карасіка – Зэлік Пінхусовіч Карасік таксама займаўся фотасправай. Увайшоў ён у гісторыю гродзенскай фатаграфіі як Карасік малодшы. Ён працаваў з 20 чэрвеня 1901 г., атэлье знаходзілася на вуліцы Саборнай (Савецкай) у доме Яффэ. У 1906 годзе Карасік малодшы быў узнагароджаны вялікім залатым медалём і ганаровым дыпломам на міжнароднай выставе ў Бруселі.

Адрас фотамайстэрні Зэльмана Карасіка - 1886 г.


Зельман Якаўлевіч Карасік - фатограф

Паспарту фотамайстэрні Зэльмана Карасіка
          Адным з самых вядомых фотамастакоў Гродна быў Зельман Якаўлевіч Карасік. Ён паходзіў з гомельскіх мяшчан Магілёўскай губерніі, да 1887 г. меў фотаатэлье ў Сакулцы.

Адрас фотамайстэрні Якава і Восіпа Салавейчыкаў - 1881 г.


среда, 9 мая 2012 г.

Якаў і Восіп Салавейчыкі - фатографы

У Гродна адкрывалі атэлье не толькі ўласна жыхары горада, але і людзі, якія па розных прычынах прыязджалі з іншых гарадоў. У 1881 г. з-за прычыны пажара ў Слоніме нясвіжскі мешачнін Якаў Салавейчык піша прашэнне на адкрыццё фотамайстэрні. "Бо пасля пажара, - як ён сам указвае, - фатаграфія не можа даставіць пражыццё майму сямейству, услед чаму я вымушаны пераехаць у Гродна". Меў ён майстэрні таксама ў Нясвіжы і ў Пружанах. У Гродна майстэрня месцілася па вул. Купецкай у доме Абрамскага. У 1882 г. Якаў Салавейчык падае прашэнне адчыніць фотаўстанову ў Пружанах, дзе у гэты час жыве.
У 1884 г. Я. Салавейчык памірае, а  яго справу працягвае сын – Восіп Салавейчык. Пасведчане яму выдана ў 1894 г.  Аднак яго фотамайстэрня ў Гродна была знішчана пажарам 1889 г. Тады В.Салавейчык просіць дазвол адчыніць майстэрню ў Беластоку, дзе ён стаў адным з найлепшых фатографаў. В.Салавейчык атрымаў узнагароды на міжнародных выставах і выдаў альбом “Widoki miasta Białegostoku”.

Адрас фотамайстэрні Хаіма Біньковіча і Язерскага-Квята - 1894 г.


Хаім Эльяш Біньковіч - фатограф

Паспарту фотамайстэрні Э.Бінковіча
         У Гродна нарадзіўся Хаім Эльяш Біньковіч, фатограф, які пазней жыў і працаваў у Брэсце, вучыўся ў фатографа Стамлера. Затым вярнузся ў Гродна летам 1894 г. разам з кампаньёнам Пейсахам Ежэрскім-Квятам адкрыў фотаўстанову па вул. Саборнай у доме Чэртка.

Мордух Шаломавіч Папірны - фатограф

Пінскі мешчанін Мордух Шаломавіч Папірны, сябра Рускага фатаграфічнага таварыства ў Маскве, меў майстэрню ў Гродна з 1884 г. да пажара 29 мая 1885 г., пасля чаго працягнуў дзейнасць у г. Брэсце (да 1895 г.), а ў 1896 г. зноў адкрыў майстэрню ў Гродна ў доме Баркоўскага на Саборнай вуліцы. Майстэрня працавала да 1900 г. Некаторы час яго кампаньёнам быў брэсцкі фатограф Стамлер.

Адрас фотамайстэрні Хаіма Язерскага 1897 г.


Хаім Арон Файвелевіч Язерскі - фотограф

Вядома, каб адкрыць сваю фотамайстэрню, фатограф мусіў не толькі мець афіцыйны дазвол губернатара, паліцмейсцера і затым атрымаць пасведчанне, але, натуральна, валодаць самой тэхнікай выканання фотаздымкаў.
Так, гродзенскі мешчанін Хаім Арон Файвелевіч Язерскі, пішучы прашэнне на імя губернатара, указвае, што чатыры гады займаўся ў мясцовага фатографа Гіршы Дамбравіцкага, служыў здымшчыкам і рэтушорам два гады і ў вядомага З.Карасіка.

Ента (Яўгенія) Райхштэйн - жанчына-фатограф

Адной з жанчын-фатографаў у Гродна была Ента (Яўгенія) Райхштэйн. Яна была здольнай вучаніцай вядомага гродзенскага фатографа З.Я.Карасіка, займалася ў яго чатыры гады. У  характарыстыцы сваёй вучаніцы З.Карасік піша, "што яна была ў навучэнні фатаграфічнай справе і паказала цудоўныя поспехі, так што яна ведае ўсе галіны фатаграфічнага мастацтва", за што у 1890 г ёй далі атэстат і званне "жанчына-фатограф". А хутка, ў 1894 г., Я.Райхштэйн далі і “Пасведчанне” на адкрыццё майстэрні.

Адрас фотамайстэрні Іллі Штумана 1864 г.


Ілля Штуман - адзін з першых гродзенскіх фатографаў.

Фрагмент літаграфіі Гродна 1860-х гадоў выкананы на падставе фотаздымка І.Штумана.Літаграфія М.Фаянса
У Гродна адным з першых фатографаў быў шэрэшэўскі мяшчанін яўрэй Ілля Арыямавіч Штуман. Яго працы вядомы з 1860 г., а фотаатэлье было зацверджана Губернскім праўленнем 23 студзеня 1864 г. Атэлье размяшчалася на вуліцы Замкавай у доме пад № 664.