Пляменнік
З.Я.Карасіка – Зэлік Пінхусовіч Карасік таксама займаўся фотасправай. Увайшоў
ён у гісторыю гродзенскай фатаграфіі як Карасік малодшы. Ён працаваў з 20
чэрвеня 1901 г., атэлье знаходзілася
на вуліцы Саборнай (Савецкай) у доме Яффэ. У 1906 годзе Карасік малодшы быў
узнагароджаны вялікім залатым медалём і ганаровым дыпломам на міжнароднай
выставе ў Бруселі.
четверг, 10 мая 2012 г.
среда, 9 мая 2012 г.
Якаў і Восіп Салавейчыкі - фатографы
У
Гродна адкрывалі атэлье не толькі ўласна жыхары горада, але і людзі, якія па
розных прычынах прыязджалі з іншых гарадоў. У 1881 г. з-за прычыны пажара ў
Слоніме нясвіжскі мешачнін Якаў Салавейчык піша прашэнне на адкрыццё
фотамайстэрні. "Бо
пасля пажара, - як ён сам указвае, - фатаграфія не можа даставіць пражыццё майму
сямейству, услед чаму я вымушаны пераехаць у Гродна". Меў ён
майстэрні таксама ў Нясвіжы і ў Пружанах. У Гродна майстэрня месцілася па вул. Купецкай у доме
Абрамскага. У 1882 г. Якаў Салавейчык падае прашэнне адчыніць фотаўстанову ў Пружанах,
дзе у гэты час жыве.
У 1884 г. Я. Салавейчык памірае, а яго справу
працягвае сын – Восіп Салавейчык. Пасведчане яму выдана ў 1894 г. Аднак яго фотамайстэрня
ў Гродна была знішчана пажарам 1889 г. Тады В.Салавейчык просіць дазвол
адчыніць майстэрню ў Беластоку, дзе ён стаў адным з найлепшых фатографаў. В.Салавейчык
атрымаў узнагароды на міжнародных выставах і выдаў альбом “Widoki miasta
Białegostoku”.
Мордух Шаломавіч Папірны - фатограф
Пінскі
мешчанін Мордух Шаломавіч Папірны, сябра Рускага фатаграфічнага таварыства ў
Маскве, меў майстэрню ў Гродна з 1884 г. да пажара 29 мая 1885 г., пасля чаго
працягнуў дзейнасць у г. Брэсце (да 1895 г.), а ў 1896 г. зноў адкрыў майстэрню
ў Гродна ў доме Баркоўскага на Саборнай вуліцы. Майстэрня працавала да 1900 г.
Некаторы час яго кампаньёнам быў брэсцкі фатограф Стамлер.
Хаім Арон Файвелевіч Язерскі - фотограф
Вядома,
каб адкрыць сваю фотамайстэрню, фатограф мусіў не толькі мець афіцыйны дазвол
губернатара, паліцмейсцера і затым атрымаць пасведчанне, але, натуральна,
валодаць самой тэхнікай выканання фотаздымкаў.
Так,
гродзенскі мешчанін Хаім Арон Файвелевіч Язерскі,
пішучы прашэнне на імя губернатара, указвае, што чатыры гады займаўся ў
мясцовага фатографа Гіршы Дамбравіцкага, служыў здымшчыкам і рэтушорам два гады
і ў вядомага З.Карасіка.
Ента (Яўгенія) Райхштэйн - жанчына-фатограф
Адной з жанчын-фатографаў у Гродна была Ента (Яўгенія) Райхштэйн. Яна была
здольнай вучаніцай вядомага гродзенскага фатографа З.Я.Карасіка, займалася ў
яго чатыры гады. У характарыстыцы сваёй
вучаніцы З.Карасік піша, "што яна была ў навучэнні фатаграфічнай справе і
паказала цудоўныя поспехі, так што яна ведае ўсе галіны фатаграфічнага
мастацтва", за што у 1890
г ёй далі атэстат і званне "жанчына-фатограф".
А хутка, ў 1894 г.,
Я.Райхштэйн далі і “Пасведчанне” на адкрыццё майстэрні.
Ілля Штуман - адзін з першых гродзенскіх фатографаў.
![]() | |
| Фрагмент літаграфіі Гродна 1860-х гадоў выкананы на падставе фотаздымка І.Штумана. | Літаграфія М.Фаянса |
Подписаться на:
Сообщения (Atom)


